Дапамагу школьнікам з выкананнем хатняга задання, а таксама ў павышэнні ўзроўню агулам. Дапамагу дарослым удасканаліць маўленне і слоўнік.
Цана: 60 хв — 25 p 90 хв — 30 p
Заняткі праводжу ў будні і суботу з раніцы да 20.00.
Пра мяне: Мовы гэта асноўная сфера маёй дзейнасці і інтарэсу, я размаўляю па- беларуску ў штодзённым жыцці, увесь час удасканальваюся, вывучаю слоўнікі і падручнікі, а таксама перакладаю на беларускую мову.
Скончыла гімназію з залатым медалём, падчас навучання ўдзельнічала ў алімпіядзе па рускай мове на рэспубліканскім узроўні, атрымала вышэйшую адукацыю з дыпломам перакладніцы англійскай і іспанскай моваў, маю досвед бізнэс-камунікацыі, рэпетытарства беларускай мовы каля году, англійскай мовы больш за 2 гады.
Калі ласка, пішыце, буду рада адказаць на вашыя пытанні.