Прайс-лист
Няня полный день
20 р. за 1 час
Описание
Мяне завуць Марыя. Шукаю працу няняй.
Пра мяне:
- 50 гадоў, ёсць дарослы сын;
- аднолькава добра размаўляю па-беларуску і па-руску;
- вышэйшая адукацыя (спецыяльнасць "Дашкольная адукацыя");
- больш за 20 гадоў адпрацавала выхавацелем ў дзіцячых садках;
- прайшла курсы "Першая дапамога дзецям";
- ёсць досвед працы ў сем'ях (4 гады) з дзецьмі ва ўзросце ад 6 месяцаў да 6 гадоў;
- люблю розныя творчыя заняткі з дзецьмі;
- не паказваю дзецям мульцікі.
Мае абавязкі ў папярэдніх сем'ях:
- догляд дзяцей (гігіенічныя працэдуры, кармленне, дзённы сон);
- прагулкі;
- арганізацыя гульнявой (развіваючыя, сюжэтныя гульні, гульні з канструктарам і г.д.) і творчай (маляванне, аплікацыя, лепка) дзейнасці;
- чытанне кніг;
- прыгатаванне ежы для дзіцяці;
- падтрыманне парадку ў дзіцячым пакоі, на кухні і ў іншых памяшканнях, дзе бывае дзіця;
- суправаджэнне бацькоў з дзецьмі ў медыцынскія ўстановы;
- выкананне прызначэнняў падчас хваробы дзіцяці (лекі, інгаляцыі, прамыванне носа);
- суправаджэнне сям'і на адпачынак.
Што шукаю:
- у ідэале — стабільную працу няняй ў сям'і на поўны дзень, але разгледжу і іншыя варыянты;
- 20 рублёў/гадзіна.
Пры аднолькавых умовах аддам перавагу беларускамоўнай сям'і

Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.