Похожие предложенияПодобрали для вас похожие объявления, которые могут вам понравиться
1/2
Прайс-лист
Няня полный день
20 р. за 1 час
Описание
Мяне завуць Марыя. Шукаю працу няняй. Пра мяне: - 50 гадоў, ёсць дарослы сын; - аднолькава добра размаўляю па-беларуску і па-руску; - вышэйшая адукацыя (спецыяльнасць "Дашкольная адукацыя"); - больш за 20 гадоў адпрацавала выхавацелем ў дзіцячых садках; - прайшла курсы "Першая дапамога дзецям"; - ёсць досвед працы ў сем'ях (4 гады) з дзецьмі ва ўзросце ад 6 месяцаў да 6 гадоў; - люблю розныя творчыя заняткі з дзецьмі; - не паказваю дзецям мульцікі. Мае абавязкі ў папярэдніх сем'ях: - догляд дзяцей (гігіенічныя працэдуры, кармленне, дзённы сон); - прагулкі; - арганізацыя гульнявой (развіваючыя, сюжэтныя гульні, гульні з канструктарам і г.д.) і творчай (маляванне, аплікацыя, лепка) дзейнасці; - чытанне кніг; - прыгатаванне ежы для дзіцяці; - падтрыманне парадку ў дзіцячым пакоі, на кухні і ў іншых памяшканнях, дзе бывае дзіця; - суправаджэнне бацькоў з дзецьмі ў медыцынскія ўстановы; - выкананне прызначэнняў падчас хваробы дзіцяці (лекі, інгаляцыі, прамыванне носа); - суправаджэнне сям'і на адпачынак. Што шукаю: - у ідэале — стабільную працу няняй ў сям'і на поўны дзень, але разгледжу і іншыя варыянты; - 20 рублёў/гадзіна. Пры аднолькавых умовах аддам перавагу беларускамоўнай сям'і