Прапаную павысіць узровень валодання беларускай мовай для вучняў сярэдняй і старэйшай школы, а таксама для цікаўных аматараў ў летні перыяд. Работа анлайн фармату заключаецца ў засваенні вуснага маўлення, на якое звяртаецца недастаткова ўвагі ў школьнай праграме. Што вам гэта дае: — Вы вучыцеся разумець мову ў жыцці, а не толькі праз правілы. — Вы павышаеце навык вольнага маўлення, што дапаможа пісаць пераказы і сачыненні прасцей і цікавей (фармуліраваць свае думкі стане значна прасцей). — Вам будуць давацца блокі лексікі, тэксты і тэмы для дыскусіі, што павысіць слоўнікавы запас і дазволіць размаўляць смялей. Канечне, не без правілаў :) — Вы цікава і плённа праведзяце час! Пра мяне: мяне завуць Надзея, скончыла БДУ па спецыяльнасці «Славянская філалогія» (руская і беларуская мовы) выкладаю беларускую мову ў ВНУ. ~ Фармат заняткаў: анлайн. 1 занятак - 1 гадзіна. Кошт: 30р. засталіся пытанні ?- пішыце!