Дароў! Маё імя Сцёпа і я працую рэпетытарам ужо 4 гады! (Так, 4 гады, бо лічэбнікі 2, 3 і 4 у беларускай мове патрабуюць пры сабе назоўніка ў форме назоўнага склону множнага ліку). Толькі што мы з табой вывучылі першае правіла!
Менавіта такім чынам я буду весці нашы заняткі: - з ВЫКЛЮЧНА патрэбнай тэорыяй (часу няшмат, вывучаць будзем толькі тое, што сустрэнецца ў ЦЭ) - са зразумелымі прыкладамі і вялікай колькасцю практыкі - з вялікай любоўю і павагай да найпрыгажэйшай мовы ў свеце
Мой падыход: - прааналізаваць, што сустрэнецца на ЦЭ, а што не - зразумела растлумачыць тое, што раней не было зразумела - прасачыць, каб зразумела было сапраўды, а не толькі на словах
Пра сябе яшчэ дадам: - 2 гады працаваў як выккладчык у курсах "Кедр" - увогуле навучаў больш за 1000 вучняў, ~20 з якіх мелі 100 балаў на ЦЭ!
Заняткі праходзяць у Google meet, сустракацца можам 1 ці 2 разы на тыдзень
Кошт за занятак (індывідуальны) — 35 BYN Заняткі ў міні-групе — 23 BYN/чалавек
Трываласць ~ 1-1,5 гадзіны
Першы занятак бясплатны, каб мы мелі магчымасць пазнаёміцца, вызначыць мэты і шлях да іх выканання + вы маглі зразумець, ці падыходзіць вам мой падыход у выкладанні
Калі ёсць яшчэ пытанні, з задавальненнем на ўсё адкажу ў асабістых паведамленнях