Калі вы шукаеце прафесійнага візажыста не за ўсе грошы свету — вам да мяне :о) Вось ужо 2 гады я ствараю прыгожыя вобразы для самых розных падзей: фотаздымак, вяселляў, дзён народзінаў, сцэнічных выступленняў. Суправаджаю на здымках, а для тых, хто хоча пасябраваць з дэкаратыўнай касметыкай — праводжу ІНДЫВІДУАЛЬНЫЯ КАНСУЛЬТАЦЫІ ПА МАКІЯЖЫ ДЛЯ СЯБЕ. Таксама працую ў 4 рукі з майстрам па валасах, што дазваляе эканоміць ваш час. Працую ў асноўным на прафесійным сегменце касметыкі, але ў маім кейсе ёсць як люксавыя, так і правераныя бюджэтныя прадукты. Цэны на макіяж ад 80 рублёў (дзённы) да 100 (вечаровы, вясельны), выезд да кліента аплачваецца дадаткова (40 рублёў у межах Мінска). Працую ў зручных каворкінгах блізу метро. Таксама ў мяне можна набыць падарункавы сертыфікат на макіяж (кошт залежыць ад віду макіяжа).