Добры дзень! Мяне завуць Алена Сяргееўна, і я з радасцю прапаную свае паслугі як рэпетытар па беларускай мове. Маю актыўны досвед удзелу ў алімпіядах па беларускай мове і здала цэнтралізаваны экзамен на 100 балаў.
Я прапаную: • індывідуальныя заняткі па беларускай мове для розных узроўняў онлайн, а таксама праводжу заняткі на месцы; • падрыхтую да цэнтралізаванага экзамену, тэсціравання і алімпіядаў; • дапамагу ў вывучэнні граматыкі, лексікі і літаратуры; • выкарыстоўваю інтэрактыўны падыход да навучання з выкарыстаннем сучасных метадаў; • дапамагу ў выкананні дамашняга задання, напісанні сачыненняў, эсэ, рэфератаў, запоўніць прабелы ў ведах; • знайду падыход да кожнага!
Мая мэта — дапамагчы вам дасягнуць поспехаў у вывучэнні беларускай мовы, зрабіць навучанне цікавай і прадуктыўнай працай.