Подробнее об услуге

Тип
Услуги репетитора
Предмет
Белорусский язык, Начальные классы

Описание

ПРАПАНОЎВАЮ ДАДАТКОВЫЯ ЗАНЯТКІ БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ, КАЛІ ЁСЦЬ НЕАБХОДНАСЦЬ “ПАДЦЯГНУЦЬ” АДЗНАКі ПА ПРАДМЕЦЕ, ЛІКВІДАВАЦЬ ПРАБЕЛЫ Ў ВЕДАХ, РАЗВІЦЬ БЕЛАРУСКАЕ МАЎЛЕННЕ, ПАЎТАРЫЦЬ І ЗАМАЦАВАЦЬ АСНОЎНЫЯ ТЭМЫ, РАЗВІЦЬ АРФАГРАФІЧНУЮ ПІЛЬНАСЦЬ.

НАСТАЎНІК ВЫШЭЙШАЙ КАТЭГОРЫІ І РЭПЕТЫТАР ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ ДЛЯ ВУЧНЯЎ ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЫ (1-4 КЛАСЫ) І ВУЧНЯЎ 5-8 КЛАСАЎ. Стаж працы ў педагогіцы больш за 25 гадоў. Дасканалае валоданне беларускай мовай і методыкай выкладання мовы. Ведаю школьную праграму і патрабаванні. Адказныя адносіны да працы, добразычлівыя зносіны з вучнямі.

ВЕЛЬМІ ВАЖНА РАЗВІВАЦЬ БЕЛАРУСКАЕ МАЎЛЕННЕ З 1-ГА КЛАСА, бо вопыту зносін на роднай мове дзеці не маюць. ПЕРШАКЛАСНІКАМ прапаную цікавыя заданні на анлайн-дошцы, “жывую” гутарку, невялічкія пісьмовыя заданні - усё гэта будзе спрыяць назапашванню лексікі, развіццю беларускага маўлення, запамінанню асноўных правіл беларускага правапісу і дапаможа ўпэўнена “ўвайсці” ў 2 клас.
Вучням 1 КЛАСА магу прананаваць урокі па 30 хвілін.

ВУЧНЯЎ 2-8 КЛАСАЎ таксама чакае шмат карыснага і цікавага. Змест урокаў залежыць ад запросу і ад вынікаў дыягностыкі.

Працую АНЛАЙН на платформе Zoom з пераходам на анлайн-дошку Holst. На дошцы Holst вялікая колькасць інструментаў, якія дапамагаюць зрабіць навучанне больш цікавым і інтэрактыўным. Не трэба баяцца анлайн-навучання, бо гэта сапраўды эфектыўна і вынікова! Паспрабуйце - і зразумееце! Па Вашым жаданні праводжу і АФЛАЙН-урокі ў цэнтры Мінска. Заняткі індывідуальныя. Урок - 45-50 хвілін.

1 УРОК - УРОК-ДЫЯГНОСТЫКА (дыягностыка пісьма і чытання). Дыягностыка дазваляе вызначыць узровень ведаў вучня і пабудаваць маршрут працы з ім. На ПЕРАДДЫЯГНОСТЫЦЫ прагледжу дыктанты, класныя і дамашнія работы ў сшытках, дам асноўныя рэкамендацыі.

Калі ласка, пішыце на Куфары ці ў асабістыя паведамленні па нумары тэлефона.

Исполнитель

На Куфаре с мая, 2021

Похожие объявления

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
40 р.

Репетитор по бел.языку 1-8 кл.

Минск, Советский

Все объявления:

7

На Куфаре с мая, 2021