Шукаю працу няняй у сям'і. 4 дні ў тыдзень (пн, ср, чц, пт) з 8.00 да 15.00. Пра мяне: - 49 гадоў, ёсць дарослы сын; - аднолькава добра размаўляю па-беларуску і па-руску; - вышэйшая адукацыя (спецыяльнасць "Дашкольная адукацыя"); - больш за 20 гадоў адпрацавала выхавацелем ў дзіцячых садках; - прайшла курсы "Першая дапамога дзецям"; - ёсць досвед працы ў сем'ях з дзецьмі ва ўзросце ад 6 месяцаў да 6 гадоў; - люблю розныя творчыя заняткі з дзецьмі; - не паказваю дзецям мульцікі. Мае абавязкі ў папярэдніх сем'ях: - догляд за дзецьмі (гігіенічныя працэдуры, кармленне, дзённы сон); - прагулкі; - арганізацыя гульнявой (развіваючыя, сюжэтныя гульні, гульні з канструктарам і г.д.) і творчай (маляванне, аплікацыя, лепка) дзейнасці; - чытанне кніг; - прыгатаванне ежы для дзіцяці; - падтрыманне парадку ў дзіцячым пакоі, на кухні і ў іншых памяшканнях, дзе бывае дзіця; - суправаджэнне бацькоў з дзіцём у паліклініку; - выкананне ўрачэбных рэкамендацый падчас хваробы дзіцяці (даць лекі, прамыць нос, зрабіць інгаляцыі); - суправаджэнне сям'і на адпачынак. Што шукаю: - стабільную працу ў сям'і; - 15 р/гадзіна, калі дзіця адно. Двое дзетак – 21-24 р/гадзіна (залежыць ад узросту дзяцей).