Описание
Шукаю працу няняй у сям'і.
4 дні ў тыдзень (пн, ср, чц, пт) з 8.00 да 15.00.
Пра мяне:
- 49 гадоў, ёсць дарослы сын;
- аднолькава добра размаўляю па-беларуску і па-руску;
- вышэйшая адукацыя (спецыяльнасць "Дашкольная адукацыя");
- больш за 20 гадоў адпрацавала выхавацелем ў дзіцячых садках;
- прайшла курсы "Першая дапамога дзецям";
- ёсць досвед працы ў сем'ях з дзецьмі ва ўзросце ад 6 месяцаў да 6 гадоў;
- люблю розныя творчыя заняткі з дзецьмі;
- не паказваю дзецям мульцікі.
Мае абавязкі ў папярэдніх сем'ях:
- догляд за дзецьмі (гігіенічныя працэдуры, кармленне, дзённы сон);
- прагулкі;
- арганізацыя гульнявой (развіваючыя, сюжэтныя гульні, гульні з канструктарам і г.д.) і творчай (маляванне, аплікацыя, лепка) дзейнасці;
- чытанне кніг;
- прыгатаванне ежы для дзіцяці;
- падтрыманне парадку ў дзіцячым пакоі, на кухні і ў іншых памяшканнях, дзе бывае дзіця;
- суправаджэнне бацькоў з дзіцём у паліклініку;
- выкананне ўрачэбных рэкамендацый падчас хваробы дзіцяці (даць лекі, прамыць нос, зрабіць інгаляцыі);
- суправаджэнне сям'і на адпачынак.
Што шукаю:
- стабільную працу ў сям'і;
- 15 р/гадзіна, калі дзіця адно. Двое дзетак – 21-24 р/гадзіна (залежыць ад узросту дзяцей).

Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.