Рэпетытар, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Дапамагу выправіць прабелы ў ведах вучням 5-9 класаў. Падрыхтую да здачы экзаменаў як у форме ЦЭ, так і ў форме пераказу. Я сур' ёзна стаўлюся да правядзення кожных заняткаў. Калі вучань прыкладзе максімум намаганняў, то пад маім кіраўніцтвам зможа набраць высокі бал на ЦЭ і ЦТ. Дапамагу ў напісанні пераказаў і сачыненняў. Усе тэарэтычныя веды абавязкова замацоўваю на практыцы. Працую анлайн. Дапамагу авалодаць ведамі дзецям з любога куточка Беларусі.