Рыхтуецеся да экзаменаў, хочаце падняць адзнаку ці проста навучыцца размаўляць па-беларуску або пазнаць сваю гісторыю? Я ведаю, што вам трэба!
· Беларуская мова: Патлумачу цяжкія правілы проста і зразумела, разбяром граматыку, паглыбімся ў правапіс, лексіку і пунктуацыю. · Гісторыя Беларусі: Патлумачу цяжкія перыяды, разбяром незразумелыя моманты, вывучым храналогію. Дакажу, што гісторыя — гэта проста і цікава.
Дапамагу з:
· ЦЭ/ЦТ · экзаменамі ў 9 класе · школьнай праграмай з 1 па 11 клас · паступленнем у Ліцэй БДУ
Хто я такі? Студэнт БДУ,скончыў Ліцэй пры ўніверсітэце па гуманітарным профілі (Беларуская мова/Гісторыя Беларусі). Удзельнічаў у навуковых канферэнцыях, здаў ЦЭ па беларускай мове на 100 балаў, па гісторыі Беларусі — на 96 балаў. Маю вопыт у рэпетытарстве, стажыраваўся ў Курсах "Кедр".
Заняткі анлайн/афлайн (з выездам), цана за гадзіну. Звяртацца ў асабовыя паведамленні ці на нумар тэлефона.