Характеристики

Тип
Услуги репетитора
Предмет
Белорусский язык, История Беларуси

Описание

Рыхтуецеся да экзаменаў, хочаце падняць адзнаку ці проста навучыцца размаўляць па-беларуску або пазнаць сваю гісторыю? Я ведаю, што вам трэба!

· Беларуская мова: Патлумачу цяжкія правілы проста і зразумела, разбяром граматыку, паглыбімся ў правапіс, лексіку і пунктуацыю.
· Гісторыя Беларусі: Патлумачу цяжкія перыяды, разбяром незразумелыя моманты, вывучым храналогію. Дакажу, што гісторыя — гэта проста і цікава.

Дапамагу з:

· ЦЭ/ЦТ
· экзаменамі ў 9 класе
· школьнай праграмай з 1 па 11 клас
· паступленнем у Ліцэй БДУ

Хто я такі?
Студэнт БДУ,скончыў Ліцэй пры ўніверсітэце па гуманітарным профілі (Беларуская мова/Гісторыя Беларусі). Удзельнічаў у навуковых канферэнцыях, здаў ЦЭ па беларускай мове на 100 балаў, па гісторыі Беларусі — на 96 балаў. Маю вопыт у рэпетытарстве, стажыраваўся ў Курсах "Кедр".

Заняткі анлайн/афлайн (з выездам), цана за гадзіну. Звяртацца ў асабовыя паведамленні ці на нумар тэлефона.

Да сустрэчы!

О продавце

На Куфаре с октября, 2025

Похожие объявления

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
20 р.

Рэпетытар/Репетитор по белорусскому языку/истории

Минск, Центральный

Все объявления:

1

На Куфаре с октября, 2025