Шукаю працу няняй з другой паловы ліпеня або пачатку жніўня Пра мяне: - 49 гадоў, ёсць дарослы сын; - аднолькава добра размаўляю па-беларуску і па-руску; - вышэйшая адукацыя (спецыяльнасць "Дашкольная адукацыя"); - больш за 20 гадоў адпрацавала выхавацелем ў дзіцячых садках; - прайшла курсы "Першая дапамога дзецям"; - ёсць досвед працы ў сем'ях з дзецьмі 1-3 і 4-5 гадоў; - люблю розныя творчыя заняткі з дзецьмі; - не паказваю дзецям мульцікі. Мае абавязкі ў папярэдніх сем'ях: - догляд за дзецьмі (гігіенічныя працэдуры, кармленне, дзённы сон); - прагулкі; - арганізацыя гульнявой (развіваючыя, сюжэтныя гульні, гульні з канструктарам і г.д.) і творчай (маляванне, аплікацыя, лепка) дзейнасці; - чытанне кніг; - прыгатаванне ежы для дзіцяці; - падтрыманне парадку ў дзіцячым пакоі, на кухні і ў іншых памяшканнях, дзе бывае дзіця; - суправаджэнне бацькоў з дзіцём у паліклініку; - выкананне ўрачэбных рэкамендацый падчас хваробы дзіцяці (даць лекі, прамыць нос, зрабіць інгаляцыі); - суправаджэнне сям'і на адпачынак. Што шукаю: - стабільную працу ў сям'і, на паўдня (першая палова) з графікам 5/2 (але згодна разглядзець і іншыя варыянты); - пачатак працоўнага дня не раней за 7.30, заканчэнне – не пазней за 15.00; - ад 15 рублёў у гадзіну