Похожие предложенияПодобрали для вас похожие объявления, которые могут вам понравиться
1/6
Характеристики
Тип
Овощи, зелень
Описание
Прапануем хатнюю качанную капусту. Гародніна вырошчваецца ў в. Літве Маладзечанскага раёна без прымянення хімічных угнаенняў і сродкаў абароны раслін.
Ёсць наступныя гатункі: - Беларуская-85, для ўсіх аматараў паквасіць (у добрым сэнсе слова :-)) Найлепшы гатунак для квашэння, качаны вялікія, шчыльныя, зялёныя звонку і белыя на разрэзе, добра захоўваюцца. Капуста сакавітая, у квашаным выглядзе хрумсткая. - Залаты гектар. Светла-зялёныя качаны, больш мяккія лісты, у параўнанні з Беларускай-85, таму падыходзяць для салатаў, але захоўваюцца не так доўга. - Калібас. Прыгожыя чырвоныя сэрцападобныя качаны, на разрэзе бела-чырвоныя. Лісты вельмі вялікія, добра падыходзяць для галубцоў, доўга захоўваюцца. - Капуста чырвонакачанная (назва невядомая), шчыльныя круглыя качаны, доўга захоўваюцца. Падыходзіць і для салатаў і для тэрмічнай апрацоўкі, але ў салаце спярша трэба троху памяць, пасыпаўшы соллю.
Уся капуста пакуль знаходзіцца ў полі, зрэжам пад Вашы замовы, каб забяспечыць максімальную свежасць.