Характеристики

Тип
Овощи, зелень

Описание

Прапануем хатнюю качанную капусту. Гародніна вырошчваецца ў в. Літве Маладзечанскага раёна без прымянення хімічных угнаенняў і сродкаў абароны раслін.

Ёсць наступныя гатункі:
- Беларуская-85, для ўсіх аматараў паквасіць (у добрым сэнсе слова :-)) Найлепшы гатунак для квашэння, качаны вялікія, шчыльныя, зялёныя звонку і белыя на разрэзе, добра захоўваюцца. Капуста сакавітая, у квашаным выглядзе хрумсткая.
- Залаты гектар. Светла-зялёныя качаны, больш мяккія лісты, у параўнанні з Беларускай-85, таму падыходзяць для салатаў, але захоўваюцца не так доўга.
- Калібас. Прыгожыя чырвоныя сэрцападобныя качаны, на разрэзе бела-чырвоныя. Лісты вельмі вялікія, добра падыходзяць для галубцоў, доўга захоўваюцца.
- Капуста чырвонакачанная (назва невядомая), шчыльныя круглыя качаны, доўга захоўваюцца. Падыходзіць і для салатаў і для тэрмічнай апрацоўкі, але ў салаце спярша трэба троху памяць, пасыпаўшы соллю.

Уся капуста пакуль знаходзіцца ў полі, зрэжам пад Вашы замовы, каб забяспечыць максімальную свежасць.

Белакачанная капуста - 1 р./кг, чырвонакачанная - 2 р./кг.

У сераду 7/10 будзем у Мінску, магчымая дастаўка па адрасе.

Пішыце, тэлефануйце!

О продавце

На Куфаре с марта, 2019

Похожие объявления

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
1 р.

Качанная капуста на 07/10

Минск, Фрунзенский

Все объявления:

1

На Куфаре с марта, 2019