Подробнее об услуге

Тип услуги
Экскурсия
Формат
Индивидуальный
Продолжительность (часы)
2
Экскурсия (тип)
Пешая

Описание

Акуніцеся ў за­па­ве­д­нік са­ве­ц­ка­га ўр­ба­ні­з­му ў гарадскім квэсце «Трактаразаводскі пасёлак»!

Для праходжання патрэбны толькі ваш смартфон і інтэрнэт. Без гідаў, груп і раскладу: вы праходзіце маршрут у сваім тэмпе, рухаючыся па кропках на карце, чытаеце цікавыя факты і разгадваеце загадкі прама падчас прагулкі.

Што будзем рабіць?

- Адправімся ў сапраўдны «соцгорад» і даведаемся, як сакрэтны авіязавод ператварыўся ў трактарны гігант.
- Разгледзім «палацы для пралетарыяту» з шыкоўнымі італьянскімі аркадамі, калонамі і верандамі ў курортным стылі.
- Зазірнем у ціхія двары-камуны, якія каменныя агароджы больш за паўстагоддзя абараняюць ад гарадскога шуму.
- Развянчаем міф пра знакаміты «Дом з русалкамі» і знойдзем сапраўдныя парталы ў падземныя лабірынты часоў Халоднай вайны.

Як прайсці квэст?

Экскурсія размешчана на нашай онлайн платформе КРОК — гэта некамерцыйны праект без рэкламы і платных функцый. Загадкі прывязаны да лакацый: каб знайсці адказ, трэба ўважліва агледзецца вакол, знайсці дэталь на фасадзе ці разгадаць шыфр.

Калі жадаеце убачыць сапраўдныя італьянскія аркады і прагуляцца па курортных тэрасах пасярод рабочага квартала, пішыце нам у чат!
РасположениеmapТракторостроителей бул, Минск

Исполнитель

На Куфаре с июня, 2020

Похожие объявления

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
Бесплатно

Квэст-прагулка па пасёлку МТЗ

Тракторостроителей бул, Минск

Все объявления:

6

На Куфаре с июня, 2020