Подробнее об услуге

Тип услуги
Экскурсия
Формат
Индивидуальный
Продолжительность (часы)
2
Экскурсия (тип)
Пешая

Описание

Адкрыйце для сябе каларытнае мінулае сталіцы ў гарадскім квэсце «Яўрэйскі Мінск»!

Для праходжання патрэбны толькі ваш смартфон і інтэрнэт. Без гідаў, груп і раскладу: вы праходзіце маршрут у сваім тэмпе, рухаючыся па кропках на карце, чытаеце цікавыя факты і разгадваеце загадкі прама падчас прагулкі.

Што будзем рабіць?

- Прагуляемся па Верхнім горадзе, дзе калісьці паўсюль гучаў ідыш і кіпеў камерцыйны рух.
- Адшукаем месцы, дзе з'явіліся першая электрычнасць, ватэрклазэты і элітная гімназія для дачок купцоў.
- Зазірнем да гістарычнага пажарнага дэпо і даведаемся, як яўрэйская абшчына ратавала горад ад агню.
- Даведаемся, чаму кефір прадавалі ў аптэках як лекі і як у горадзе адкрылі першую школу дантыстаў.
- Дакранемся да гісторыі джазавай сталіцы СССР і легендарнага музыканта Эдзі Рознера.

Як прайсці квэст?

Экскурсія размешчана на нашай онлайн платформе КРОК — гэта некамерцыйны праект без рэкламы і платных функцый. Загадкі прывязаны да лакацый: каб знайсці адказ, трэба ўважліва агледзецца вакол, знайсці дэталь на фасадзе ці разгадаць шыфр.

Калі жадаеце акунуцца ў атмасферу старога горада і адкрыць Мінск з нязвыклага ракурсу, пішыце нам у чат!
РасположениеmapРеволюционная ул, Минск

Исполнитель

На Куфаре с июня, 2020

Похожие объявления

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
Бесплатно

Квэст-экскурсія «Яўрэйскі Мінск»

Революционная ул, Минск

Все объявления:

5

На Куфаре с июня, 2020