Подробнее об услуге

Тип услуги
Экскурсия
Формат
Индивидуальный
Продолжительность (часы)
1
Экскурсия (тип)
Пешая

Описание

Даведайцеся яшчэ больш гарадскіх загадак у бясплатнай квэст-экскурсіі «Таямніцы Залатой Горкі»!

Для праходжання патрэбны толькі ваш смартфон і інтэрнэт. Без гідаў, груп і раскладу: вы праходзіце маршрут у сваім тэмпе, рухаючыся па кропках на карце, чытаеце цікавыя факты і разгадваеце загадкі прама падчас прагулкі.

Што будзем рабіць?

- Зазірнем за парадны фасад сталінскіх шматпавярховак.
- Пройдзем там, дзе калісьці былі старадаўнія халерныя могілкі.
- Адшукаем сляды шляхецкага мінулага Мінска.
- Разгадаем загадкі і шыфры, схаваныя ў дэталях будынкаў.

Як прайсці квэст?

Экскурсія размешчана на нашай онлайн платформе КРОК — гэта некамерцыйны праект без рэкламы і платных функцый. Загадкі прывязаны да лакацый: каб знайсці адказ, трэба ўважліва агледзецца вакол, знайсці дэталь на фасадзе ці разгадаць шыфр.

Калі жадаеце стаць даследчыкам нязвыклага боку любімага горада, пішыце нам у чат!
РасположениеmapНезависимости пр, 44А, Минск

Исполнитель

На Куфаре с июня, 2020

Похожие объявления

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
Бесплатно

Таямніцы Залатой Горкі

Независимости пр, 44А, Минск

Все объявления:

5

На Куфаре с июня, 2020