Подробнее об услуге

Тип услуги
Экскурсия
Формат
Индивидуальный
Продолжительность (часы)
1
Экскурсия (тип)
Пешая

Описание

Адкрыйце для сябе гісторыю Полацкай Сафіі ў форме бясплатнага квэста-экскурсіі!

Для праходжання патрэбны толькі ваш смартфон і інтэрнэт. Без гідаў, груп і раскладу: вы праходзіце маршрут у сваім тэмпе, рухаючыся па кропках на карце, чытаеце цікавыя факты і разгадваеце загадкі прама падчас прагулкі.

Што будзем рабіць?

- Адправімся ў самае сэрца Полацка — найстарэйшага горада Беларусі.
- Убачым, дзе хаваюцца элементы муру XI стагоддзя эпохі Усяслава Чарадзея.
- Расшыфруем таемнае пасланне манахаў.
- Разгадаем загадкі 70-тоннага Барысавага каменя і паглядзім на горад праз «гістарычны прыцэл».

Як прайсці квэст?

Экскурсія размешчана на нашай онлайн платформе КРОК — гэта некамерцыйны праект без рэкламы і платных функцый. Загадкі прывязаны да лакацый: каб знайсці адказ, трэба ўважліва агледзецца вакол, знайсці дэталь на фасадзе ці разгадаць шыфр.

Калі жадаеце прайсці шляхам легенд ад князя Чарадзея да асветніцы Еўфрасінні, пішыце нам у чат!
РасположениеmapЗамковая ул, 1, Полоцк, Полоцкий район, Витебская область

Исполнитель

На Куфаре с июня, 2020

Похожие объявления

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
Бесплатно

Полацкая Сафія

Замковая ул, 1, Полоцк, Полоцкий район, Витебская область

Все объявления:

3

На Куфаре с июня, 2020