Похожие предложенияПодобрали для вас похожие объявления, которые могут вам понравиться
1/7
Подробнее об услуге
Тип услуги
Экскурсия
Формат
Индивидуальный
Продолжительность (часы)
1
Экскурсия (тип)
Пешая
Описание
Адкрыйце для сябе самы душэўны раён сталіцы ў гарадскім квэсце «Асмалоўка»!
Гэта бясплатная інтэрактыўная экскурсія-квест, для якой патрэбны толькі ваш смартфон і інтэрнэт. Без гідаў, груп і раскладу: вы праходзіце маршрут у сваім тэмпе, рухаючыся па кропках на карце, чытаеце цікавыя факты і разгадваеце загадкі прама на месцы.
Што будзем рабіць?
- Адправімся ў самы ўтульны і душэўны куток пасляваеннага Мінска. - Разгледзім мініяцюрныя палацы з мансардамі, эркерамі і рэдкімі драўлянымі балконамі. - Знойдзем таемныя дворыкі, дзе над галовамі мінчукоў жывуць сапраўдныя совы і кажаны. - Разгадаем загадку мінскага Бэнксі і пабачым муралы, якія сталі сімвалам барацьбы за раён.
Як прайсці квэст?
Экскурсія размешчана на нашай онлайн платформе КРОК — гэта некамерцыйны праект без рэкламы і платных функцый. Загадкі прывязаны да лакацый: каб знайсці адказ, трэба ўважліва агледзецца вакол, знайсці дэталь на фасадзе ці разгадаць шыфр.
Калі жадаеце акунуцца ў атмасферу спакойнага «горада-сада» і адкрыць Асмалоўку з нязвыклага ракурсу, пішыце нам у чат!