Подробнее об услуге

Тип услуги
Экскурсия
Формат
Индивидуальный
Продолжительность (часы)
1
Экскурсия (тип)
Пешая

Описание

Адкрыйце для сябе самы душэўны раён сталіцы ў гарадскім квэсце «Асмалоўка»!

Гэта бясплатная інтэрактыўная экскурсія-квест, для якой патрэбны толькі ваш смартфон і інтэрнэт. Без гідаў, груп і раскладу: вы праходзіце маршрут у сваім тэмпе, рухаючыся па кропках на карце, чытаеце цікавыя факты і разгадваеце загадкі.

Што будзем рабіць?

- Адправімся ў самы ўтульны і душэўны куток пасляваеннага Мінска.
- Разгледзім мініяцюрныя палацы з мансардамі, эркерамі і рэдкімі драўлянымі балконамі.
- Знойдзем таемныя дворыкі, дзе над галовамі мінчукоў жывуць сапраўдныя совы і кажаны.
- Разгадаем загадку мінскага Бэнксі і пабачым муралы, якія сталі сімвалам барацьбы за раён.

Як прайсці квэст?

Экскурсія размешчана на платформе — гэта некамерцыйны праект без рэкламы і платных функцый. Загадкі прывязаны да лакацый: каб знайсці адказ, трэба ўважліва агледзецца вакол, знайсці дэталь на фасадзе ці разгадаць шыфр.

Калі жадаеце акунуцца ў атмасферу спакойнага «горада-сада» і адкрыць Асмалоўку з нязвыклага ракурсу, пераходзьце па спасылцы ў любы зручны час!
РасположениеmapКоммунистическая ул, Минск

Исполнитель

На Куфаре с июня, 2020

Похожие объявления

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
Бесплатно

Інтэрактыўная квест-прагулка па Асмалоўцы

Коммунистическая ул, Минск

Все объявления:

2

На Куфаре с июня, 2020