Прадам прафесійны зум-аб'ектыў Canon EF 28-70mm f/2.8L USM. Выдатны ўніверсальны варыянт для партрэтнай, студыйнай і рэпартажнай здымкі. Выдатна працуе як на люстэркавых камерах Canon, так і на бязлюстэркавых (праз адаптар). Стан: Аўтафокус працуе без нараканьняў. Колы зуму і факусіроўкі круцяцца плаўна. Самі лінзы ў добрым стане, без драпін і сколаў. Важны нюанс: Пры здымцы ў жорсткім кантравым сьвятле (супраць сонца альбо моцнай крыніцы сьвятла) аб'ектыў губляе кантраснасьць і «мыліць» карцінку (з'яўляецца эфект мяккага фокусу / софт-эфект). Пры звычайных умовах, у пахмурнае надвор'е, у студыі альбо калі сьвятло падае збоку/з-за сьпіны — карцінка выдатная. Нюанс ужо ўлічаны ў кошце. Гэта супер-варыянт для тых, хто шукае менавіта мастацкі, «вінтажны» малюнак для партрэтаў або здымае ў кантраляваным студыйным сьвятле. Камплектацыя: Пярэдняя і задняя крышкі, блэнда (арыгінальная Canon Japan, але ўнутры ўжо няма аксамітавага напыленьня ад часу). Любыя праверкі са сваёй камэрай — патэстуеце ў розных умовах і паглядзіце кадры, каб дакладна разумець, як працуе гэты эфект. Пры неабходнасьці магу скінуць прыклады фатаграфій у асабістыя паведамленьні.
Магу прадаць разам з фотаапаратам canon 700D, будзе добра зьніжка.
Сам знаходжуся ў г. Фаніпаль, але магу пад'ехаць да ст.м. Малінаўка