Описание
Настау́нік беларускай мовы і літаратуры,рэпетытар. Стаж працы па спецыяльнасці 28 гадоў, катэгорыя вышэйшая. Дапамагу папоўніць веды вучням 5--11 класаў. Спакойна і даходліва растлумачу любую тэму па мове. Са мной дзеці не будуць баяцца сачыненняў і пераказаў. Падрыхтую дзевяцікласнікаў да здачы экзамену ў форме пераказу. Маю вялікі вопыт падрыхтоўкі вучняў да ЦЭ,ЦТ па беларускай мове. Кожны год мае выпускнікі выбіраюць беларускую мову ў якасці дзяржаўнага экзамену і паспяхова здаюць. Калі вучань прыкладзе максімум намаганняў, то пад маім кіраўніцтвам зможа падцягнуць веды па прадмеце і набраць высокі бал на экзамене. Лета--гэта цудоўны час не толькі для адпачынку, а і для паўтарэння і замацавання ведаў па выбраным для здачы прадмеце.Чым раней будучы выпускнік пачне заняткі, тым вышэйшы бал зможа набраць( Гэта вядома ўсім вопытным настаўнікам). Працую анлайн.

Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.