РЭПЕТЫТАР ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ | ПАДРЫХТОЎКА ДА ЦЭ | ДАПАМОГА ПА ШКОЛЬНАЙ ПРАГРАМЕ
Вітаю!
Мяне завуць Насця. Я скончыла школу з залатым медалём, на працягу многіх гадоў удзельнічала ў алімпіядах па беларускай мове, маю пахвальны ліст і здала выпускны экзамен на высокі вынік.
Прапаную анлайн-заняткі па беларускай мове для вучняў 1–11 класаў.
Для вучняў 1–9 класаў: • дапамога ў засваенні школьнай праграмы; • тлумачэнне новых тэм простай і зразумелай мовай; • дапамога з дамашнімі заданнямі; • падрыхтоўка да кантрольных і самастойных работ; • павышэнне паспяховасці.
Для вучняў 10–11 класаў: • падрыхтоўка да ЦЭ па беларускай мове; • сістэматызацыя тэарэтычнага матэрыялу; • адпрацоўка тэставых заданняў; • разбор найбольш складаных тэм; • работа над памылкамі і развіццё ўпэўненасці перад экзаменам.
На занятках я імкнуся стварыць добразычлівую атмасферу, у якой вучань не баіцца задаваць пытанні і сапраўды разумее матэрыял, а не проста завучвае правілы.
• Заняткі праходзяць анлайн. • Працягласць занятку — 60 хвілін. • Для запісу і атрымання дадатковай інфармацыі пішыце ў асабістыя паведамленні.
Менавіта цяпер — найлепшы час пачаць падрыхтоўку да ЦЭ. Ранняя падрыхтоўка дазваляе спакойна і паслядоўна вывучыць увесь матэрыял, своечасова ліквідаваць прабелы ў ведах і прыйсці на экзамен упэўненым у сваіх сілах.
Буду рада дапамагчы вам палюбіць беларускую мову, палепшыць адзнакі і дасягнуць высокіх вынікаў на экзаменах!