Описание
Цяжка рухацца наперад і пачуваць сябе ўпэўнена, калі не стае базавых ведаў па арфаграфіі. Прычыны могуць быць розныя (прапушчаная праз хваробу тэма, складанае правіла, нястача часу і вучнёўскага вопыту, каб разабрацца самастойна ў тым, што падалося неразумелым), але вынік, відавочна, адзін: незасвоеныя тэмы цягнуць за сабой усё новыя і новыя памылкі, а адзнакі па беларускай мове імкліва зніжаюцца.
Індывідуальны інтэнсіў па арфаграфіі – гэта не вывучэнне школьнай праграмы нанова, а зварот толькі да тых тэм, у якіх ёсць прабелы, своеасаблівы “рамонт” ведаў вучня.
Як арганізуецца работа:
#на першым занятку выяўляем прабелы ў ведах вучня па арфаграфіі і разумеем, якія менавіта правілы выклікаюць цяжкасці;
#вывучаем толькі тыя тэмы, што выклікаюць непаразуменне і цяжкасці, і не марнуем час на тое, што добра вядома;
#замацоўваем вывучанае праз сістэму спецыяльна падабраных практыкаванняў без зубрэння і стрэсу і рухаемся далей.
Складаныя арфаграфічныя правілы патлумачу проста і даступна з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцяў вучня. У рабоце выкарыстоўваю апорныя канспекты, наглядныя схемы, алгарытмы, лінгвістычныя гульні, інтэрактыўныя заданні, дзялюся арфаграфічнымі лайфакамі, каб цяжкае стала лёгкім, нецікавае цікавым і нават захапляльным.
Замаўляйце бясплатную кансультацыю-дыягностыку, каб атрымаць “карту прабелаў” у ведах па арфаграфіі і вызначыцца з планам пазбаўлення ад непажаданых памылак у правапісе!