Пра сябе: Маё імя Вольга, я нарадзілася на узбярэжжы Баранцавага мора і з самага маленства цікавілася беларускай мовай. Апошні факт і вызначыў мой далейшы шлях: у старэйшых класах узяла дыпломы абласнога і рэспубліканскага этапаў алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, дзякуючы гэтаму паступіла ў вну без экзаменаў. Зараз навучаюся на філалагічным факультэце БДУ.
Фармат заняткаў: Магу дапамагчы рабіць дамашнюю работу, больш грунтоўна засвоіць школьную праграму, падзяліцца сваім алімпіядным досведам. А галоўнае - вельмі пастараюся закахаць вас у беларускую мову. ! Заняткі толькі ОНЛАЙН!