Дапамагу з польскай мовай, калі плануеце пераязджаць альбо ўжо пераехалі ў Польшчу. Заняткі адбываюцца анлайн. Ніякай магіі пра "В2 за 2 месяцы", але базу сапраўды можна засвоіць вельмі хутка. Не будзем вучыць польскія прымаўкі і моладзевы слэнг, будзем рыхтавацца да сапраўднага жыцця. Падручнікаў не будзе, бо ёсць мой аўтарскі курс, які я дастасую да вашага тэмпа.
Акрамя польскай выкладаю і англійскую мову.
Пра мяне: - скончыў універсітэт ім. А. Міцкевіча ў Познані, спецыяльнасць "Польская філалогія як замежная". Гэта значыць, што мяне вучылі менавіта выкладаць польскую мову. - пару гадоў пражыў у Польшчы. - акрамя польскага дыплома ёсць беларускі (МДЛУ), паводле якога я яшчэ і настаўнік англійскай мовы. - дадаткова валодаю на розных узроўнях нямецкай, італьянскай, іспанскай і французскай. - выкладаю з 2020 года.