Вітаю Вас. Я настаўнік беларускай мовы і літаратуры, закончыла філалагічны факультэт БДУ, у сістэме адукацыі больш за 35 гадоў. Максімальна зацікаўлена ў выніках сваёй працы: мае вучні - пераможцы прадметных алімпіяд на раённым і абласным узроўнях, дыпламанты абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў, уладальнікі высокіх балаў на ЦТ. У рэжыме анлайн прапаную якасную і сістэмную дапамогу ў вывучэнні роднай мовы: -зразумелае і даступнае тлумачэнне тэм, што вывучаліся на ўроках; -асэнсаванае выкананне дамашніх заданняў; -ліквідаванне прабелаў у ведах па тых ці іншых раздзелах мовазнаўства; - развіццё творчага мыслення; -дэтальны разбор кожнага задання тэсту і давядзенне яго выканання да аўтаматызму; -грунтоўнае засваенне школьнай праграмы і ўпэўненасць у сваіх ведах; -зваротную сувязь з вучнем на пастаяннай аснове па любых пытаннях, звязаных з вывучэннем беларускай мовы. Працягласць, частата і час заняткаў узгадняюцца, зыходзячы з Вашых магчымасцей