Описание
Прывітанне, мяне завуць Вольга, мне 45 гадоў.
Мой шлях у псіхалогію пачаўся з асабістай гісторыі нараджэння дзіця раней тэрміну, групавой тэрапіі і валанцёрства ў супольнасці бацькоў неданошаных дзяцей, якой я зараз працягваю кіраваць.
Праходзячы свой, не заўсёды просты шлях мацярынства, падтрымліваючы бацькоў як роўны кансультант, назіраючы за тым, як своечасовая інфармацыйная і псіхалагічная падтрымка дапамагае бацькам пражываць крызісныя перыяды, я зразумела, як важна мне развівацца ў галіне псіхалогіі як сістэмна, так і ў індывідуальным кансультаванні.
Пра адукацыю. РІВШ (БДУ), вочная форма навучання (2 гады), псіхалаг, выкладчык (першая вышэйшая адукацыя: журналістыка). Зразумела, працягваю пашыраць свае веды, засвойваць новыя спецыялізацы. Развіваюся ў напрамку перынатальнай псіхалогіі, асабліва адгукаецца частка, звязаная з псіхалагічнай падтрымкай жанчын у пасляродавы перыяд. Працую ў інтэгратыўным падыходзе з апорай на кагнітыўна-паводніцкую тэрапію, выкарыстоўваю метафарычныя карты.
Самастойна кансульцірую з 2023 года, рэгулярна правожу групы псіхалагічнай падтрымкі для бацькоў неданошаных дзяцей, чые дзеці знаходзяцца ў рэанімацыіі. Працую з жанчынамі і мужчынамі, таксама кансульцірую пары па пытаннях дзіцяча-бацькоўскіх адносін. Гэта могуць быць як разавыя кансультацыі па канкрэтных запытах, так і доўгатэрміновая праца, вочна (Мінск) і анлайн.
З чым я магу дапамагчы:
• зразумець сябе і свае патрэбы,
• павысіць самакаштоўнасць і навучыцца прымаць сябе,
• спраўляцца з трывогай і знаходзіць унутраную апору,
• пераадольваць выгаранне і хранічную стомленасць,
• разабрацца ў адносінах з партнёрам, калегамі, сябрамі,
• наладзіць адносіны з дзецьмі і бацькамі,
• падрымаць у перыяд зманаў і неазначанасці,
• пражыць цяжкія жыццёвыя сітуацыі (крызіс, выгаранне, страта блізкага)
а таксама
* адаптацыя ў мацярынстве (эмацыйнае выгаранне, павышаная трывожнасць, псіхалагічныя цяжкасці з грудным гадаваннем, рэгуляцыя эмоцый, пошук рэсурсаў),
* псіхалагічная падтрымка і інфармацыйнае суправаджэнне сем'яў з неданошанымі дзецьмі на любым этапе развіцця і рэабілітацыі неданошанага дзіцяці.
Асабістае: замужам, маці чацьвярых дзяцей. Люблю цікавыя стасункі і надаю вялікую каштоўнасць сяброўству. Імкнуся захоўваць і ўзбагачаць свой рэсурс праз чытанне, вязанне, прыроду.
Псіхалогія для мяне, у першую чаргу, пра магчымасці, а псіхатэрапія - своеасаблівы шлях да сябе ў падтрымліваючым і прыймальным асяроддзі. І мне вельмі цікава на гэтым шляху - быць побач, падтрымліваць, раскрываць унутраныя сілы, знаходзіць апоры і назіраць за зменамі.
Буду пабач в вамі на ўляху да сябе, беражліва, з прыняццем.
Устойліва ў кансультаванні на беларускай мове.