Панству прывітанне! На здымку мы з Кузьмічом. Калі ласка, не блытаць. Кузьміч, гэта той, што ў футры, ну а я ўжо побач. Хоць Кузьмічу ўсяго і год з паловай, але дакладны вопыт ён ужо мае, ягоныя дзеўкі з дзеткамі могуць пацвердзіць. Ды і падобныя амаль ўсе на яго. "Амаль", гэта таму, што, нягледзячы на тое што ён ад раджэння бязрогі, дзетвара ад яго не ўся, але рожкі мае. Хто іх ведае гэтых асоб заанянскіх крывей з нейкай там яшчэ. Ну дык і вось, запрашае да сябе Кузьміч дзяўчат. Знаходзімся мы на 33 км. дарогі Мінск-Маладзечна, вёска Шчарбіны д. 8. Гэта за лініяй Сталіна ў накірунку Маладзечна першы дом па праваму боку. Прашу толькі тэлефанаваць.