Всемирная история, История Беларуси, Обществоведение
Описание
Прапаную паслугі рэпетытара па гісторыі і іншых дысцыплінах сацыяльна-гуманітрнага цыклу.
Выпускнік БДУ (2009), скончыў магістратуру (2010) і аспірантуру (2014) пры БДУ. Маю багаты вопыт выкладання, выкладаў як студэнтам і дарослым, так і школьнікам розных узростаў.
Дапамагу абітурыентам ў падрыхтоўцы да ЦТ/ЦЭ, школьнікам і студэнтам - ў запаўненні прабелаў у ведах, а таксама ў падвышэнні ўзроўню па прадмеце, паглыбленным вывучэнні і г.д.
У працы асноўны ўпор раблю на валоданне прадметам, а не на "натаскванне на тэсты". Дапамагаю зразумець логіку гістарычнага працэсу, узаемасувязь паміж айчыннай і сусветнай гісторыяй.
ВАЖНА! - З 2025/2026 навучальнага году абітурыенты будуць масава здаваць ЦТ/ЦЭ па гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. Гэта патрабуе веданне ўсяго курсу гісторыі, не толькі айчыннай, але і ўсеагульнай. Таму падрыхтоўку варта пачынаць як мага раней!
Умовы працы: - заняткі звычайна праводжу ў разліку ад астранамічнай газіны (60 хвілінаў), пры цане за гадзіну ў 25 рублёў; - з старэйшымі вучнямі працуем звычайна заняткамі па 2 астранамічныя гадзіны (50 рублёў), 1 або 2 заняткі на тыдзень, у залежнасці ад абставінаў; - з малодшымі вучнямі (прыблізна да 9 кл.) - заняткі па адной гадзіне, звычайна два разы на тыдзень; - выбары мовы навучання - за вучнямі; - працую пераважна анлайн, іншыя варыятны можна разглядаць у індывідуальным парадку.