Описание
Шукаю працу няняй з другой паловы ліпеня або пачатку жніўня
Пра мяне:
- 49 гадоў, ёсць дарослы сын;
- аднолькава добра размаўляю па-беларуску і па-руску;
- вышэйшая адукацыя (спецыяльнасць "Дашкольная адукацыя");
- больш за 20 гадоў адпрацавала выхавацелем ў дзіцячых садках;
- прайшла курсы "Першая дапамога дзецям";
- ёсць досвед працы ў сем'ях з дзецьмі 1-3 і 4-5 гадоў;
- люблю розныя творчыя заняткі з дзецьмі;
- не паказваю дзецям мульцікі.
Мае абавязкі ў папярэдніх сем'ях:
- догляд за дзецьмі (гігіенічныя працэдуры, кармленне, дзённы сон);
- прагулкі;
- арганізацыя гульнявой (развіваючыя, сюжэтныя гульні, гульні з канструктарам і г.д.) і творчай (маляванне, аплікацыя, лепка) дзейнасці;
- чытанне кніг;
- прыгатаванне ежы для дзіцяці;
- падтрыманне парадку ў дзіцячым пакоі, на кухні і ў іншых памяшканнях, дзе бывае дзіця;
- суправаджэнне бацькоў з дзіцём у паліклініку;
- выкананне ўрачэбных рэкамендацый падчас хваробы дзіцяці (даць лекі, прамыць нос, зрабіць інгаляцыі);
- суправаджэнне сям'і на адпачынак.
Што шукаю:
- стабільную працу ў сям'і, на паўдня (першая палова) з графікам 5/2 (але згодна разглядзець і іншыя варыянты);
- пачатак працоўнага дня не раней за 7.30, заканчэнне – не пазней за 15.00;
- ад 15 рублёў у гадзіну

Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.