У маім лесе яшчэ адна маленькая жыхарка! *можно носить с собой, вместе с лисичкой идет крепление под брелок . Пяшчотная, нібыта сметанковае воблачка, з залацістымі вочкамі і неверагодна добрым сэрцам. . Яна зусім не падобная да сваёй рыжай сястры. Не любіць шумных прыгод і свавольстваў. Ёй значна ўтульней уладкавацца на ручках і ціха-ціха пабыць побач. . Але ў гэтай сціплай дзяўчынкі ёсць асаблівы дар — чуццё. Здаецца, яна ведае, якім людзям наканавана сустрэцца і чыя сустрэча можа змяніць чыёсьці жыццё. . А яшчэ яна проста палюбляе кошыкі для бялізны. Відаць, гэта ва ўсіх лісічак такая асаблівасць — кожнай патрэбна сваё ўтульнае мястэчка. Пакуль у яе няма імя. Магчыма, яго падорыць той самы чалавек, які аднойчы вырашыць прытуліць гэтую дзяўчынку.