Характеристики

Срок жизни
Многолетние

Описание

Прапануем дзялёнкі і цэлыя клубні вяргіняў японскай серыі:

Sakura Fubuki (фота 1-2). Назва вяргіні перакладаецца як «снежная бура з кветак сакуры», і гэты гатунак сапраўды ёй адпавядае: мноства ружова-бэзавых бахромчатых пялёсткаў стварае адчуванне вытанчанага багацця. Дыяметр кветкі: 7-9 см, вышыня куста: 85 см, кусты кампактныя, устойлівыя, можна вырошчваць без падвязкі.

Kogane Fubuki (фота 3-5) утвараюць буйныя кветкі цёплага ласасёвага адцення з сонечна-жоўтымі ноткамі. У летнія месяцы пры цёплым надвор’і дамінуюць ласасёвыя адценні, пад завяршэнне сезону з пахаладаннем колеры становяцца бліжэйшымі да жоўтага. Кончыкі пялёсткаў глыбока рассечаныя, што надае кветкам фактурнасць. Дыяметр кветкі: 10-11 см, вышыня куста: 100-105 см, кусты разгалістыя, лепш вырошчваць з апорай. Вялікая ўраджайнасць, выкапаныя клубні добра захоўваюцца і размнажаюцца.

Nenekazi (фота 6-7). Гэты гатунак мае жоўты колер, які на кончыках рассечаных пялёсткаў пераходзіць у ружова-чырвоны. Моцныя сцёблы нясуць кветкі, звернутыя ўверх. Дыяметр кветкі: 15 см, вышыня куста: 115-120 см, кусты патрабуюць апоры.

Осака (фота 8-9). Кветкі жоўтага колеру з белымі плямкамі на канцах пялёсткаў. Дыяметр кветкі: 10 -11 см, вышыня куста: 90 см, кусты разгалістыя, лепш вырошчваць з апорай.

Усе гэтыя гатункі маюць хутчэй ландшафтны накірунак, для зрэзкі мы іх не спрабавалі выкарстоўваць.

Дзялёнкі па 8 р., цэлыя клубні - па дамоўленасці, магчымыя варыянты абмену на іншыя шарападобныя або дэкаратыўныя вяргіні.

Вырошчваем кветкі ў в. Літве, Маладзечансканскі раён, часта бываем у Мінску. Таксама дзялёнкі дасылаем Белпоштай пры ўмове папярэдняй аплаты, выдаём чэк, УНП - KE5127822. Усе здымкі ўласныя, зробленыя ў 2026 годзе. Спецыяльна фатаграфавалі ў розныя месяцы (жнівень - кастрычнік), пры розным асвятленні (у сонечныя і пахмурныя дні), каб паказаць магчымыя адценні колеру.

Глядзіце другія нашыя аб'явы, пішыце, тэлефануйце, будзем рады!

О продавце

Самозанятый

На Куфаре с марта, 2019

Андрей К.Ю.

УНП: KE5127822

Похожие объявления

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
8 р.

Вяргіні (георгины) японскай серыі

Минск, Фрунзенский

Все объявления:

5

Самозанятый

На Куфаре с марта, 2019