Характеристики

Срок жизни
Многолетние

Описание

Прапануем дзялёнкі і цэлыя клубні вяргіняў фармальнага дэкаратыўнага гатунку Boom Boom White. Буйныя расліны маюць крэмава-белыя кветкі на высокіх моцных сцёблах. Выдатна падыходзяць для вясельнага афармлення.

Дыяметр кветкі: 9-11 см, вышыня куста: 125-130 см, кусты моцныя, можна вырошчваць без падвязкі. Прадукцыйнасць і камерцыйны патэнцыял гатунку вельмі высокія.

Устойлівасць да ўмоваў надвор'я сярэдняя. З пахаладаннем кветкі могуць быць схільныя да «рамонкавасці». Пасля невялікіх начных замаразкаў (каля мінус 1-2°C) лісты не пашкодзіліся, аднак большасць пацярпелых кветак прывабны выгляд страціла. У вазе захоўваюцца 5-7 дзён.

Дзялёнкі па 12 р., цэлыя клубні - па дамоўленасці, магчымыя варыянты абмену на іншыя шарападобныя або дэкаратыўныя вяргіні.

Вырошчваем кветкі ў в. Літве, Маладзечансканскі раён, часта бываем у Мінску. Таксама дзялёнкі дасылаем Белпоштай пры ўмове папярэдняй аплаты, выдаём чэк, УНП - KE5127822. Усе здымкі ўласныя або нашых сяброў, зробленыя ў 2026 годзе. Спецыяльна фатаграфавалі ў розныя месяцы (жнівень - кастрычнік), а таксама пры розным асвятленні (у сонечныя і пахмурныя дні), каб паказаць магчымыя адценні колеру.

Глядзіце другія нашыя аб'явы, пішыце, тэлефануйце, будзем рады!

О продавце

Самозанятый

На Куфаре с марта, 2019

Андрей К.Ю.

УНП: KE5127822

Похожие объявления

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
12 р.

Boom Boom White (вяргіні, георгины)

Минск, Фрунзенский

Все объявления:

5

Самозанятый

На Куфаре с марта, 2019