Похожие предложенияПодобрали для вас похожие объявления, которые могут вам понравиться
1/10
Характеристики
Вид животного
Кошки
Описание
Яе завуць проста — Шчасце. І яна шукае цябе! Уявіце: вёска, стары гараж, і пяць маленькіх сэрцаў, якія б'юцца ў чаканні цуду, малюся каб толькі не смерці...бо зіма хутка прыйдзе... Сярод іх — яна. Маленькая дзевачка з радзімкай на носіку, якая кожную раніцу сустракае свет з даверлівасцю і любоўю. Яна не проста котка. Гэта: • Асоба: Яе поўсць — кароценькая ды мяккая як шоўк, якую хочацца гладзіць бясконца. Колер цігра — складаная палітра з шэрага, белага, графітавага і малочных адценняў. • Характар: Сапраўдная лэдзі. Не агрэсіўная, любіць паваляцца на спінке, паказваючы свой жывоцік – малочны капучына. Як вырасце будзе крэпкай і прыгожай коткай. •Фішка: Цёмная плямінка на носе, як самая сапраўдная радзімка. Ёй зараз 4.5 месяцы. Вушкі нармальныя, таблетачкі ад паразітаў дадзены. Мы шукаем тых, хто гатовы даць ёй не проста дом, а сям'ю і сваю любоў!
Выратаваць яе— гэта шанец атрымаць сяброўку на ўсё жыццё. Можам прывезці яе ў Менск!