Характеристики

Вид животного
Кошки

Описание

Яе завуць проста — Шчасце. І яна шукае цябе!
Уявіце: вёска, стары гараж, і пяць маленькіх сэрцаў, якія б'юцца ў чаканні цуду, малюся каб толькі не смерці...бо зіма хутка прыйдзе...
Сярод іх — яна. Маленькая дзевачка з радзімкай на носіку, якая кожную раніцу сустракае свет з даверлівасцю і любоўю.
Яна не проста котка. Гэта:
• Асоба: Яе поўсць — кароценькая ды мяккая як шоўк, якую хочацца гладзіць бясконца. Колер цігра — складаная палітра з шэрага, белага, графітавага і малочных адценняў.
• Характар: Сапраўдная лэдзі. Не агрэсіўная, любіць паваляцца на спінке, паказваючы свой жывоцік – малочны капучына. Як вырасце будзе крэпкай і прыгожай коткай.
•Фішка: Цёмная плямінка на носе, як самая сапраўдная радзімка.
Ёй зараз 4.5 месяцы. Вушкі нармальныя, таблетачкі ад паразітаў дадзены. Мы шукаем тых, хто гатовы даць ёй не проста дом, а сям'ю і сваю любоў!

Выратаваць яе— гэта шанец атрымаць сяброўку на ўсё жыццё.
Можам прывезці яе ў Менск!

О продавце

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
Бесплатно

Котка у́ добрыя ручкі

Минск, Первомайский

Все объявления: