Рэцэпт ідэальнага герметычнага дэтэктыва: некалькі дзён снегавой пасткі, вагон міжнароднага цягніка, труп у замкнёным знутры купэ, трынаццаць пасажыраў і адзін Эркюль Пуаро – змяшаць, прыправіць драбочкам Еўропы 30-х мінулага стагоддзя і падаваць у інтэр'еры ар-дэко. "Забойства» — адзін з найбольш папулярных раманаў А.Крысці, што перажыў больш за дзясятак перавыданняў на мове арыгінала, шмат пастановак і дагэтуль натхняе рэжысёраў на экранізацыі, дайшоў да носьбітаў больш чым ста моў, а цяпер і па-беларуску.