"Фразеалогія сучаснай беларускай мовы" — дапаможнік для школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў ВНУ і каледжаў, а таксама ўсіх, хто займаецца самаадукацыяй і вывучэннем роднай мовы. Разглядаюцца ўсе асноўныя пытанні дадзенага раздзела лінгвістыкі. Аўтар — Іван Лепешаў, адзін з самых вядомых беларускіх мовазнаўцаў і філолагаў. Цвёрдая вокладка, якасная паліграфія і папера, у выдатным стане, фактычна новая кніга. Цана — 5 рублёў. Адпраўлю любой поштай.