Здаецца, нарэшце знайшлося тлумачэнне гэтаму прахалоднаму лету. . Аказваецца, у нашы краі на паветраных плынях прыплылі марскія коцікі. Я знайшла іх логава, а частку зграі нават удалося злавіць — каб мы ўсе нарэшце маглі нармальна правесці рэшту лета. А магчыма, і пачатак восені. . Праўда, пасля таго як некалькі коцікаў апынуліся ў майстэрні, яны пачалі ператвараць яе ў сапраўдную ледзяную пячору. Таму, калі хтосьці вырашыць прытуліць у сябе аднаго такога праказу — !папярэджваю! . У кожнага коціка свой характар. Некаторыя — вельмі-вельмі характарныя. Таму выбірайце асцярожна. . Тыя, каго злавілі выпадкова, адпраўляюцца да вас па звычайным кошце (Вы вельмі рызыкоўныя людзі). . А вось калі хочацца менавіта такога, з якім з верагоднасцю 89,70% усталюецца «сувязь», лепш загадзя абмеркаваць дэталі — давядзецца папаляваць. Злавіць канкрэтнага хвастатага па вашым запыце значна складаней, таму такое паляванне каштуе крыху даражэй. А пасля палявання давядзецца яшчэ паклапаціцца пра наступствы… ) . Да кожнага прыкладаецца мілы ланцужок, так што далёка шкоднік не ўцячэ. Ды і наогул, яны самі цягнуцца да людзей, хоць і любяць пакрыўдзіцца ды пакіраваць. . Таму коціка можна браць з сабой на прагулку і выкарыстоўваць як персанальны міні-кандыцыянер. . Ратуем рэшткі лета разам