Характеристики

Состояние
Новое

Описание

Здаецца, нарэшце знайшлося тлумачэнне гэтаму прахалоднаму лету.
.
Аказваецца, у нашы краі на паветраных плынях прыплылі марскія коцікі. Я знайшла іх логава, а частку зграі нават удалося злавіць — каб мы ўсе нарэшце маглі нармальна правесці рэшту лета. А магчыма, і пачатак восені.
.
Праўда, пасля таго як некалькі коцікаў апынуліся ў майстэрні, яны пачалі ператвараць яе ў сапраўдную ледзяную пячору. Таму, калі хтосьці вырашыць прытуліць у сябе аднаго такога праказу — !папярэджваю!
.
У кожнага коціка свой характар. Некаторыя — вельмі-вельмі характарныя. Таму выбірайце асцярожна.
.
Тыя, каго злавілі выпадкова, адпраўляюцца да вас па звычайным кошце (Вы вельмі рызыкоўныя людзі).
.
А вось калі хочацца менавіта такога, з якім з верагоднасцю 89,70% усталюецца «сувязь», лепш загадзя абмеркаваць дэталі — давядзецца папаляваць. Злавіць канкрэтнага хвастатага па вашым запыце значна складаней, таму такое паляванне каштуе крыху даражэй. А пасля палявання давядзецца яшчэ паклапаціцца пра наступствы… )
.
Да кожнага прыкладаецца мілы ланцужок, так што далёка шкоднік не ўцячэ. Ды і наогул, яны самі цягнуцца да людзей, хоць і любяць пакрыўдзіцца ды пакіраваць.
.
Таму коціка можна браць з сабой на прагулку і выкарыстоўваць як персанальны міні-кандыцыянер.
.
Ратуем рэшткі лета разам

О продавце

На Куфаре с ноября, 2024

Похожие объявления

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
34 р.

Морские котики На брелоках Фамильяр

Гомельская обл., Гомель
Без торга

Все объявления:

17

На Куфаре с ноября, 2024