Беларуская мова. Планы-канспекты ўрокаў. 7 клас (1 паўгоддзе). Дапаможнік 2023 г. змяшчае метадычныя распрацоўкі ўрокаў па беларускай мове ў 7 класе, якія адпавядаюць вучэбнай праграме і дазваляюць засвоіць абавязковы праграмны матэрыял. У дапаможніку прапануюцца разнастайныя віды работ на ўроку: інтэрактыўныя, тэставыя заданні, складанне і расшыфроўка воблака слоў, кластараў па тэме і інш. З мэтай падтрымання інтарэсу да прадмета на ўроках выкарыстоўваюцца карткі, рэбусы, крыжаванкі, заданні гульнявога характару. У структуру кожнага ўрока ўключаны фізкультхвілінкі, неабходныя ддя высокай працаздольнасці навучэнцаў. Адрасуецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.