Гістарычныя аповесці Ю. Крашэўскага цікавыя як сваімі займальнымі сюжэтамі, гэтак і праўдзівымі апісаннямі. У аповесці "Маці каралёў" разгортваюцца падзеі, звязаныя з жыццём апошняй жонкі польскага караля Ягайлы — Соф'і. Дзеянне аповесці "Паперы Глінкі" адбываецца ў другой палове XVIII ст. Галоўны герой аповесці — Караль II Станіслаў Радзівіл (Пане Каханку). Юзаф Крашэўскі па праву называецца бацькам польскай гістарычнай літаратуры, пад уплывам яго твораў напісаў свае гістарычныя раманы Генрык Сянкевіч.