Рэдкае букіністычнае выданне для навукоўцаў, настаўнікаў, студэнтаў-філолагаў і ўсіх, хто цікавіцца багаццем беларускай мовы.У слоўніку змешчана каля трох тысяч фразеалагічных адзінак (прыказак, прымавак, устойлівых выразаў), якія былі сабраны ў жывых гаворках розных куткоў Беларусі. Тлумачыцца іх значэнне, ужыванне і стылістычная роля ў звязнай мове.Кніга мае гістарычную і навуковую каштоўнасць. Стан у цэлым добры, усе старонкі на месцы, ёсць невялікія сляды часу на вокладцы (бачна на фота).