«Эда. Песні пра багоў» - першы поўны пераклад эдычных песень «пра асаў і ванаў, альваў і двэргаў, ётунаў і валькір’яў на беларускую мову». Гэта першая частка «Паэтычнай Эды». Можна сказаць, што беларускі пераклад «Эды» з’яўляецца першым і найбольш поўным перакладам «Эды ў прозе» на тэрыторыі Заходняй і Усходняй Еўропы. Выбітнае выданне "Галіяфаў" і цудоўная праца Я.Папакуля зрабілі амаль немагчымае - падаравалі нам магчымасць ды асалоду дакрануцца да сярэднявечных мітаў і адчуць іх прыгажосць ў беларускамоўнай апрацоўцы.