Характеристики

Назначение
Для приставки, Для телефона, Для компьютера
Состояние
Б/у

Описание

Арыгінальны бесправадны кантролер другой вэрсіі для кансоляў PlayStation 4 і іншых плятформаў.
Тэхнічныя характарыстыкі
Сумяшчальнасьць: Поўная падтрымка PlayStation 4 абедзьвюх рэвізій і мадэляў Сьлім ды Про. Геймпад сумяшчальны з пэрсанальнымі кампутарамі на Windows і macOS, а таксама з мабільнымі прыладамі на базе Android ды iOS, дзе ён падключаецца як стандартная Bluetooth-прылада.
Інтэрфэйсы падключэньня: Бесправадная сувязь праз убудаваны модуль Bluetooth або правадное злучэньне праз порт Micro-USB.
Жыўленьне: Убудаваны літый-іённы акумулятар ёмістасьцю 1000 міліампэр-гадзін. Зарадка ажыцьцяўляецца праз кабель Micro-USB або ад спэцыяльнай док-станцыі праз ніжні раздым EXT.
Функцыянальныя асаблівасьці
Кіраваньне рухам: Шасьцівосевая сыстэма распазнаваньня рухаў, якая ўключае трохвосевы гіраскоп і трохвосевы аксэлемэтар.
Сэнсарная панэль: Распазнае два адначасныя націскі і падтрымлівае жэсты, такія як клікі і свайпы. У вэрсіі V2 панэль мае празрыстую паласу ў верхняй частцы для дубляваньня колеру сьветлавога індыкатара.
Зваротная сувязь: Сыстэма вібрацыі з двума асымэтрычнымі маторамі рознай магутнасьці для рэалістычнай аддачы ў гульнях.
Аўдыё: Убудаваны манафанічны дынамік для дадатковых гульнявых гукаў і стандартны раздым на 3.5 мілімэтра для падключэньня гульнявой гарнітуры ці навушнікаў зь мікрафонам.
Сьветлавы індыкатар: Чатырохкаляровы сьвятлодыёдны індыкатар для ідэнтыфікацыі нумару гульца і візуалізацыі розных гульнявых падзеяў.
Спэцыфікацыя органаў кіраваньня
Два аналягавыя стыкі з увагнутай паверхняй і тэкстураваным гумовым пакрыцьцём.
Накірункавая панэль з чатырма асобнымі кнопкамі для дакладнага пазыцыянаваньня.
Асноўныя кнопкі дзеяньня зь фірмовымі геамэтрычнымі фігурамі Sony.
Аналягавыя куркі L2 і R2, якія рэагуюць на ступень націску, а таксама лічбавыя верхнія бамперы L1 і R1.
Кнопкі Share для хуткага запісу геймплэю ці стварэньня скрыншотаў і кнопка Options.

О продавце

На Куфаре с марта, 2023

Похожие объявления

KM_LOGO
Куфар Маркет рекомендует

До оплаты проверьте товар на дефекты

Забирайте покупки при личной встрече или заказывайте Куфар Доставку с осмотром товара.

responsibility
Kufar не несет ответственности за предлагаемый товар.
150 р.

Геймпад DUALSHOCK 4 (Black) ад PlayStation 4

Минск, Октябрьский

Все объявления:

3

На Куфаре с марта, 2023