«Дзень, калі ўпала страла» прысвечана гістарычнаму мінуламу беларускага народа. Сярод яе герояў — князь Уладзімір Полацкі, філосаф-атэіст XVII ст. Казімір Лышчынскі, вальнадумца Аляксандр Незабытоўскі, удзельнікі паўстання 1863—1864 гг., рэвалюцыянер Ігнат Грынявіцкі. Падзеі ў апавяданнях і аповесцях, што склалі кнігу, адбываюцца ў розныя эпохі, але яе герояў яднае пачуццё патрыятызму, клопат аб будучыні роднай зямлі, дзеля якой яны гатовыя ахвяраваць жыццём.