Шмат гадоў таму (гадоў 20 таму) вырашылі мы з сяброўкай распісаць маю гітару. Разабралі яе, працэс пайшоў... Але нешта не туды ён пайшоў. З тых пор гітара так і стаіць у стане "у працэсе". Ні струн, ні штук, на якія тыя чапляліся, ўжо няма (згубіліся за шмат пераездаў). Гітара была файная, але я разумею, што я гэтым займацца ўжо не буду.