Автор Г.П.Пашков и другие Серия Историко-документальные хроники городов и районов Издательство Белорусская энциклопедия Год издания 1999 Переплет Твердый переплет «Па́мяць» — шматтомнае сэрыйнае выданьне энцыкляпэдычнага характару гісторыка-дакумэнтальных хронікаў раёнаў і гарадоў Беларусі.
Ідэя выданьня такіх кнігаў належала Пятру Машэраву.
Кожная кніга мае разьдзелы: «Ад часоў першабытных — 1917», «1917—1941», «1941—1945», «1945 — да нашых дзён». Цэнтральнае месца ў выданьні прысьвечана пэрыяду нямецка-савецкай вайны, у якім зьмешчаны сьпісы воінаў Чырвонай Арміі, што загінулі ў час абароны і вызваленьня раёну (гораду) і пахаваны на яго тэрыторыі; воінаў-землякоў, якія загінулі ці прапалі бязь вестак; партызанаў, падпольшчыкаў, удзельнікаў антыфашысцкага руху, асобаў, якія садзейнічалі партызанскаму руху і падпольлю.
У апошнім разьдзеле вельмі значныя падразьдзелы «Матэрыяльная і духоўная спадчына» і «3 гісторыі населеных пунктаў». У кнізе вялікае месца адведзенае дакумэнтальным матэрыялам.